Аб Музеі баявой славы

Няўмольна бяжыць час, усё далей ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У 2020 годзе мы адзначылі знамянальную для Беларусі падзею - 75-годдзе Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Год ад года ўдзельнікаў і сведак той страшнай і Вялікай вайны станавіцца ўсё менш. У Рэспубліцы Беларусь падрастае трэцяе пакаленне, якое ведае аб мінулых бітвах па расказах бацькоў, кнігах і кіно. Усё менш застаецца тых, хто рэальна ўздымаўся ў атаку, адстойваючы гонар і незалежнасць Радзімы.

Але падзеі тых драматычных дзён застаюцца актуальнымі па гэты дзень. Вялікая Айчынная вайна была адным з самых цяжкіх перыядаў у гісторыі СССР, калі пад пагрозай знаходзілася існаванне не толькі дзяржавы, але і шматлікіх народаў, якія засялялі яго тэрыторыю. Яна захоўваецца ў памяці нашчадкаў масавым гераізмам воінаў Чырвонай арміі, апалчэнцаў і партызан, якія спынілі, а затым і разграмілі лютага ворага чалавецтва - германскі фашызм. Сярод удзельнікаў вайны было нямала палачан, якія са зброяй у руках адстойвалі родную зямлю.

9 мая 1945 года вайна, якая доўжылася чатыры гады, завяршылася безумоўнай капітуляцыяй фашысцкай Германіі. Перамога была заваяваная дарагой цаной, і народ Беларусі памятае пра гэта. Народная памяць патрэбна ў першую чаргу новым пакаленням, якім трэба будзе будаваць заўтрашні дзень. Моладзь павінна ведаць, кім і якім коштам была заваяваная Перамога.
Асаблівая роля ў гэтым належыць такому сацыякультурныя інстытуту, як музеі. Яны - частка культурнай спадчыны краіны, сховішчы памяці яе гераічнай гісторыі, сведчанне яе матэрыяльнага і духоўнага жыцця.

Задача супрацоўнікаў Музея баявой славы – пасродкам музейнага прадмета і экспазіцыі музея захоўваць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, папулярызаваць подзвіг савецкага народа, спрыяць выхаванню ў палачан патрыятызму, любові да Радзімы, шанавання подзвігаў беларускага народа пры абароне Айчыны, беражлівых адносін да помнікаў гісторыі і культуры .
Запрашаем палачан і гасцей старажытнага горада наведаць Музей баявой славы і даведацца аб вялікім подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, акунуцца ў свет ваеннай гісторыі і традыцый.

Капыл С.П.
заведуючы Музеем баявой славы
Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка