Кадэты ў музеі баявой славы

Музей баявой славы працягвае супрацоўнічаць з адукацыйнымі ўстановамі Полацка, Полацкага раёна і іншых рэгіёнаў нашай краіны.
5 лістапада 2020 г. музей наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі "Полацкае кадэцкае вучылішча". Для іх была праведзена аглядная экскурсія па экспазіцыі Музея баявой славы. Навучэнцы пазнаёміліся са старонкамі гераічнай абароны г. Полацка ад нямецка — фашысцкіх захопнікаў, з гісторыяй дзейнасці падпольных арганізацый і партызанскім рухам на Полацкай зямлі, удзелам землякоў у найбольш значных бітвах Вялікай Айчыннай вайны, з прыкладамі гераізму і мужнасці воінаў Чырвонай Арміі пры вызваленні нашага горада падчас Полацкай франтавой наступальнай аперацыі 29 Чэрвеня-4 ліпеня 1944 года.
Музей баявой славы запрашае жыхароў Полацка, Наваполацка і Полацкага раёна, а таксама гасцей горада наведаць экспазіцыі і ўбачыць унікальныя экспанаты, праслухаць цікавыя экскурсіі, дакрануцца да гісторыі г.Полацка часоў Вялікай Айчыннай вайны.

901