Напрамкі дзейнасці музея

Асноўнымі напрамкамі работы навуковых супрацоўнікаў Музея баявой славы з'яўляюцца: навукова-даследчая, адукацыйна-выхаваўчая, экспазіцыйна-выставачная і навукова-фондавая работа.

Навукова-даследчая работа – адзін з асноўных накірункаў у рабоце Музея баявой славы, на якім грунтуюцца ўсе астатнія віды музейнай дзейнасці: навуковае камплектаванне, экспазіцыйна-выставачная, метадычная і адукацыйна-выхаваўчая работа.

Адукацыйна-выхаваўчая дзейнасць – гэта адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці музея, тэарэтычнай асновай якога з'яўляецца музейная педагогіка – важнае звяно музейнай камунікацыі.

Важным напрамкам дзейнасці Музея баявой славы з'яўляецца пошукавая дзейнасць, сувязь музея з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі горада (Саветам ветэранаў, ваенным камісарыятам).

Ваенна-патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне навучэнцаў і моладзі таксама адыгрывае вялізную ролю ў дзейнасці Музея баявой славы. Музей у сучасным грамадстве – гэта не толькі навукова-асветніцкая ўстанова, але і цэнтр культуры, які вырашае задачы развіцця і выхавання асобы. Музей, музейныя экспанаты маюць унікальную магчымасць ўздзейнічаць на інтэлектуальныя, валявыя і эмацыйныя сферы асобы падлетка адначасова, а экспазіцыя музея ўяўляе сабой праграму перадачы ведаў, навыкаў, меркаванняў, ацэнак і пачуццяў.

Асаблівая роля ў патрыятычным выхаванні павінна належыць ваеннай гісторыі, датыкаючыся да якой, падрастаючае пакаленне далучаецца да працоўнага і ратнага подзвігу свайго народа, раўняецца на лепшых яго прадстаўнікоў, вучыцца на гераічных прыкладах нашых продкаў.