Закінь вуду ў Краязнаўчы музей


У Краязнаўчым музеі пачаўся мантаж новай выстаўкі, якая прысвечана гісторыі рыбалоўства. З фондаў Браслаўскага музейнага аб'яднання ў Полацк прывезена каля 100 разнастайных прадметаў, звязаных з любімым і папулярным заняткам людзей усіх узростаў. Самыя старажытныя экспанаты - касцяныя гарпуны, якія маюць узрост некалькі тысяч гадоў. На выстаўцы можна будзе пабачыць рыбалоўныя прылады як летняй, так і зімовай рыбалкі, даведацца пра жыццё сучасных рыбакоў Браслаўшчыны і, нават, самім паспрабаваць сплесці рыбалоўную сетку.



Мантаж новай выстаўкі, прысвечанай гісторыі рыбалоўства
Мантаж новай выстаўкі, прысвечанай гісторыі рыбалоўства
Мантаж новай выстаўкі, прысвечанай гісторыі рыбалоўства
Гарпуны. ІХст. да н.э.-ІІІ ст. н.э.