Паслугі наведвальніку

1. Аглядная экскурсія

Пад час агляднай экскурсіі па экспазіцыі Музея баявой славы, вы пазнаёміцеся з гераічнай абаронай Полацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і гісторыяй Полацкага ўмацаванага раёна, які адыграў значную ролю ў абарону горада ў 1941 годзе, з жыццём палачан у перыяд нацыскай акупацыі і генацыдзе беларускага народа (ліпень 1941 — ліпень 1944), дзейнасци падпольшчыкаў і партызанскім руху на Полатчыны, старонкамі вызвалення Полатчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў выніку правядзення Полацкай франтавой наступальнай аперацыі 29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года, матэрыяламі, якія распавядуць аб ахвярах і разбурэннях, якія прынесла вайна Полацкай зямлі.

Разам з тым, Вы даведаецеся аб месцах памяці Полатчыны – мемарыяльных комплексах, памятніках, пахаваннях савецкіх воінаў, удзельнікаў руху супраціву і ахвяр нацызму.  У экскурсіі распавядаецца аб удзеле палачан у найбольш значных бітвах Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб палачанах – Героях Савецкага Союза.

 

2.Лекцыі:

- «Абарона Полацка ў чэрвені-ліпені 1941 года»

(Для сярэдняга школьнага ўзросту і старэй)

Лекцыя прысвечана тэме арганізацыі абароны горада ад нямецкіх войскаў і абарончай ролі Полацкага ўмацаванага раёна. Лекцыя можа праводзіцца ў выязным фармаце ў памяшканні, абсталяваным сродкамі мультымедыя.

- «Вызваленне Полацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

(для сярэдняга школьнага ўзросту і старэй)

Лекцыя прысвечана Полацкай франтавой наступальнай аперацыі 1944 года, якая завяршылася вызваленнем Полацка.

 

3. Музейна-педагагічныя заняткі:

- «Салдацкі рэчмяшок»

(Для пачатковых класаў)

У ходзе занятка навучэнцы даведаюцца пра побыт савецкіх салдат, аб салдацкім рыштунку часоў Вялікай Айчыннай вайны. Вучні змогуць разглядзець, укамплектаваць і прымераць на сябе салдацкі рэчмяшок.

- «Тых дзён не змоўкне слава»

(Для дашкольнікаў)

Занятак знаёміць дашкольнікаў з паняццямі «вайна», «гераізм», асвятляе подзвіг палачан і ўсяго савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, як на фронце, так і ў тыле.

- «Дзеці вайны. Аперацыя „Зорачка“»

(Для пачатковых класаў)

У ходзе занятка навучэнцы даведаюцца пра жыццё савецкіх дзяцей у час вайны, а таксама пра аперацыю па выратаванні дзяцей Полацкага дзіцячага дома № 1 у 1944 годзе. Занятак можа праводзіцца ў выязным фармаце.

 

4. Фота-, кіна-, тэле-, відэаздымкі ў экспазіцыйных залах і на тэрыторыі музея

Фота-, кіна-, тэле-, відэаздымкі па экспазіцыі музея ажыццяўляюцца бясплатна. Дазваляецца рабіць здымкі без ўспышкі аматарскай камерай. Рабіць відэа- і фотаздымкі з выкарыстаннем дадатковага абсталявання дапускаецца толькі з дазволу адміністрацыі. Забараняецца рабіць аўдыё- і відэазапіс экскурсіі.

 

5. Аглядная экскурсія «Полацкі ўмацаваны раён: гісторыя і баявая дзейнасць»

(Для сярэдняга школьнага ўзросту і старэй)

У ходзе экскурсіі па гісторыка-культурнаму комплексу «Поле ратнай славы» (в. Гомель Полацкага раёна) экскурсанты знаёмяцца з савецкай фартыфікацыяй 1930-х гадоў, з гісторыяй стварэння і абароны Полацкага ўмацаванага раёна, з асаблівасцямі партызанскага руху ў Полацкім раёне, гісторыяй вызвалення Полацка. Працягласць аўтобуснай экскурсіі — 3 акадэмічныя гадзіны.