Музей баявой славы

Музей баявой славы захоўвае памяць пра гісторыю Полацка і лёсы палачан у Вялікай Айчыннай вайне: пра гераічную абарону Полацка, пра жыццё і змаганне ў акупацыі, пра вызваленне горада ў 1944 годзе, пра палачан — удзельнікаў вялікіх бітваў. Запрашаем вас на тэматычныя экскурсіі, а таксама ў Музей-кватэру Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка, дзе вы зноўку адкрыеце для сябе гераічныя і трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны.