З 11 красавіка па 10 мая 1944 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі была зроблена аперацыя «Вясновае свята» з мэтай знішчэння Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Падраздзяленні партызан аказвалі жорсткі супраціў акупантам з восені 1943 г.
Кантроль партызанамі раёна паміж Полацкам і Лепелем, які ўскладняў забеспячэнне нямецкай групы армій «Цэнтр», і рызыка злучэння партызанскай зоны з надыходзячай Чырвонай арміяй стваралі праблемы для вермахта напярэдадні савецкага наступу. Разумеючы гэта, нацысцкае ваеннае кіраўніцтва распачало чарговую спробу знішчэння Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Нягледзячы на значныя сілы, вораг не змог поўнасцю знішчыць партызанскія фарміраванні. Насуперак стратам, партызаны змаглі прарвацца з акружэння ўначы 4 мая.
Аб прарыве пакінуў успаміны ўдзельнік падзей тых гадоў Д. М. Сабалеўскі:
«Па гэтай высотке іншых засадаў немцы пачалі страляць з мінамётаў. Каля мяне, метраў прыкладна за дзесяць, разарвалася міна. Я бег наперад, не спыняючыся, праз хвіліну зноў разарвалася міна, але ўжо ззаду мяне. Хто перабег гэты бугор, засталіся жывыя. А тых, хто застаўся ў лесе, фашысты застрэлілі днём, калі, прачышчаючы наваколле, знайшлі. У гэты час, калі штурмавалі гэтую высотку, прыкладна ў кіламетрах трох за намі, ішоў жорсткі бой. Полымя свяцілася амаль да аблокаў. Усе ведалі, што вялікая група партызанаў на чале з Аляксееўцамі (партызанамі са Смаленшчыны) штурмавалі дарогу Ушачы-Кублічы. Па гэтай дарозе і ў гэты час ішлі на захад вялікія абозы фашыстаў. Дарога была перапоўнена нямецкімі войскамі. Каля сотні смаленскіх партызан брыгады Аляксеева рушылі шэрагам на нямецкія абозы, павесіўшы на свае шыі ручныя кулямёты. Яны змялі супраціў фашыстаў, перайшлі дарогу, а за імі і іншыя партызаны пайшлі ў Селішчанскую пушчу».
Сярод іх быў Міхаіл Аляксеевіч Ягораў, разведчык Смаленскага партызанскага палка, будучы Герой Савецкага Саюза (1946 г.), адзін з першых ўзняўшых Сцяг Перамогі над Рэйхстагам у 1945 г.