Топ 5 найбольш цікавых экспанатаў музея

Нямецкая авіябомба

Нямецкая авіябомба, скінутая на станцыю Дрэтунь пад Полацкам 3 ліпеня 1941 года. Бомба не выбухнула. Замест зарада ў яе была ўкладзеная запіска з тэкстам «Мы любім Савецкі Саюз, мы не хочам вайны...».

Экспануецца ў першым зале.

Роба вязніцы лагера «Асвенцым»

Роба вязніцы канцлагера "Асвенцым" палачанкі В. Г. Зелянкевіч з нумарам "700098".

Экспануецца ў першым зале.

План-карта г. Полацка, выкананая падпольшчыкам М. А. Манісам

Карта г. Полацка, выкананая Полацкім падпольшчыкам М. А. Манісам, з нанесенымі на яе нямецкімі ваеннымі аб'ектамі. План выкарыстоўваўся лётчыкамі Авіяцыі далёкага дзеяння Чырвонай арміі пры нанясенні удараў па нямецкіх стратэгічных аб'ектах у горадзе ў 1943 годзе.

Экспануецца ў першым зале.

Друкарскі станок

Арыгінальны друкарскі станок 3-й Беларускай партызанскай брыгады, на якім друкавалі Полацкую падпольную газету "Бальшэвіцкі шлях".

Экспануецца ў першым зале.

Муляж калоны Рэйхстага з надпісам "Баніфацый Яронька з Полацка 2 мая 1945 года"

Палачанін Б. І. Яронька прайшоў усю вайну і ў складзе 248-й Адэскай стралковай дывізіі ўдзельнічаў у штурме будынка Рэйхстага.

Экспануецца ў трэцім зале.