Запрашаем на экскурсіі

Напярэдадні пачатку восеньскіх канікул Музей баявой славы і Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка запрашаюць навучэнцаў школ г.Полацка пазнаёміцца са сваімі экспазіцыямі. Падчас аглядных і тэматычных экскурсій юным палачанам уяўляецца ўнікальная магчымасць адкрыць для сябе новыя старонкі ваеннай гісторыі Палотчыны, даведацца пра савецкую ўзнагародную сістэму часоў Вялікай Айчыннай вайны, убачыць унікальныя здымкі акупаванага г. Полацка нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і фатаграфіі вызваленага горада 1944-1947 гг.

862